Паводле звестак брытанскіх уладаў, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расія страціла ва Украіне забітымі і параненымі каля 450 тысяч вайскоўцаў і больш за 10 тысяч адзінак бронетэхнікі.
Міністр абароны Вялікабрытаніі зрабіў наступныя ацэнкі, адказваючы на пытанне дэпутата ад апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Джона Хілі, які папрасіў падрабязныя ведамасныя ацэнкі расійскіх страт ва Украіне, як рэгулярнай арміі, так і прыватных ваенных кампаній.
«Паводле нашых ацэнак, каля 450 тысяч расійскіх вайскоўцаў былі забітыя або параненыя, яшчэ дзясяткі тысяч сталі дэзерцірамі з пачатку канфлікту», — сказаў Дочэтры.
Ён дадаў, што колькасць загінулых сярод наймітаў расійскіх прыватных ваенных кампаній невядомая.
«Таксама, паводле нашых ацэнак, з пачатку канфлікту было знішчана больш за 10 тысяч адзінак расійскай бронетэхнікі, у тым ліку каля 3 тысяч асноўных баявых танкаў, 109 самалётаў, 136 верталётаў, 346 беспілотнікаў, 23 караблі розных класаў і больш за 1,5 тыс. артылерыйскіх сістэм розных тыпаў», — сказаў міністр.
Ацэнкі страт расійскага асабовага складу блізкія да афіцыйных украінскіх, але лічбы па большасці відаў тэхнікі істотна адрозніваюцца.
ав/pravda.com.ua