Беларуская Служба

Застаецца стабільным стан славацкага прэм'ер-міністра 

16.05.2024 07:39
Прэм'ер-міністр Роберт Фіцо ўсё яшчэ знаходзіцца ў шпіталі ў горадзе Банска-Бістрыца ў цэнтральнай Славакіі. 
     . . ,    -     -.
Уваход ва ўніверсітэцкі шпіталь імя Ф. Д. Рузвельта, дзе лечыцца паранены прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо ў Банска-Бістрыцы.EPA/MARTIN DIVISEK Dostawca: PAP/EPA

Пасля цяжкай і вырашальнай ночы ў жыцці стан прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіцо застаецца стабільным. Складаная аперацыя пасля ўчорашняга нападу на яго скончылася каля поўначы.

А поўначы віцэ-прэм'ер Томаш Тараба паведаміў, што складаная аперацыя, якая доўжылася некалькі гадзін, скончылася. Прэм'ер-міністр прачнуўся, ён ачуняў, і лекары ацэньваюць яго стан на дадзены момант як стабільны. Віцэ-прэм'ер таксама дадаў, што, паводле яго інфармацыі, жыццю кіраўніка ўрада ўжо нічога не пагражае.

Да раніцы ніякай дадатковай інфармацыі не было - гэта значыць, што стан Роберта Фіцо не змяніўся.

Учора пасля выязнога пасяджэння славацкага ўраду Роберт Фіцо выйшаў павітаць жыхароў гораду Гандлова. У групе таксама быў узброены чалавек. 71-гадовы Юрай Ч. пяць разоў выстраліў стрэлаў у прэм'ер-міністра, верагодна, тры разы трапіў. Роберт Фіцо атрымаў пашкоджанні брушной поласці і сцягна. Зламыснік затрыманы.

ПР/юл